Мэта: стварэнне неабходных умоў (навукова-метадычных, арганізацыйных, кадравых, інфармацыйных) для ўдасканалення адукацыйнай прасторы школы, якая забяспечвае развіццё суб'ектаў адукацыйнага працэсу ва ўмовах фарміравання асобасна-прафесійных кампетэнцый педагогаў і метапрадметных кампетэнцый навучэнцаў.
Метадычная тэма: павышэнне якасці выкладання вучэбных прадметаў праз удасканаленне метадычнага суправаджэння адукацыйнага працэса.
Задачы:
1. Ствараць умовы для удасканалення сістэмы адукацыйнага працэсу і забеспячэння стабільных вынікаў навучальнай дзейнасці:
- праз павышэнне якасці выкладання вучэбных прадметаў з улікам кампетэнтнаснага падыходу і ўдасканалення прафесійных кампетэнцый педагогаў;
- праз выкарыстанне магчымасцей сучасных адукацыйных і інфармацыйна- камунікацыйных тэхналогій для ўдасканалення педагагічнай дзейнасці настаўнікаў, здароўезберагаючага асяроддзя навучэнцаў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;
- праз стварэнне ўмоў для рэалізацыі асабістых творчых здольнасцяў навучэнцаў падчас даследчай і пошукавай дзейнасці за кошт прафесійнага росту педагогаў, актывізацыі іх творчага патэнцыялу, павышэння эфектыўнасці навучальных і факультатыўных заняткаў;
- праз стварэнне ўмоў для прафесійнага самавызначэння навучэнцаў;
- праз забеспячэнне метадычнага суправаджэння дапрофільнай падрыхтоўкі, профільнага навучання і прафесійнай падрыхтоўкі.
2. Садзейнічаць самаразвіццю, самавыхаванню, самаўдасканаленню канкурэнтаздольнай асобы навучэнцаў, гатовай да прыняцця адказных рашэнняў:
- праз удасканальванне форм і метадаў выхаваўчай, экскурсійна-даследчай дзейнасці па фарміраванню ў вучняў нацыянальнай самасвядомасці ў рамках рэалізацыі абласнога праекта “Фарміраванне ключавых кампетэнцый навучэнцаў на аснове інтэрактыўнага вывучэння гісторыка-культурнай спадчыны 22 раёнаў Мінскай вобласці”;
- праз удзел навучэнцаў у рабоце грамадскіх аб’яднанняў, валанцёрскім руху; праз стварэнне ўмоў для развіцця вучнёўскага самакіравання і фарміравання лідарскай і арганізатарскай культуры навучэнцаў у рамках рэалізацыі раённага праекта “Выхаванне сацыяльнай актыўнасці вучняў праз дзейнасць валанцёрскага атрада “Бумеранг”;
- праз стварэнне ўмоў для авалодання навучэнцамі ведаў, каштоўнасцяў і навыкаў здаровага ладу жыцця, захавання і ўмацавання здароўя і фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці;
- праз удасканаленне прафілактычнай працы па папярэджванні сямейнага няшчасця, супрацьпраўных паводзін непаўналетніх і рознага роду залежнасцяў;
- праз актывізацыю работы з непаўналетнімі, іх бацькамі па падрыхтоўцы да сямейнага жыцця, прафарыентацыі.