Экскурсія для першакласнікаў. Як жылі нашы продкі?

11.10.2022

Навучэнцы 1 класа разам са сваім настаўнікам Лапанік  Марынай Міхайлаўнай у чарговы раз прыйшлі ў школьны музей. Сёння дзеці  пазнаёміліся з інтэр’ерам вясковай хаты сярэдзіны мінулага стагоддзя, прадметамі побыту, прыладамі працы; даведаліся аб прызначэнні некаторых прадметаў. Пасля экскурсіі многія першакласнікі прынялі ўдзел у конкурсе “Я малюю музей!"