Мэта, задачы работы дзяржаўнай установы адукацыі на 2024/2025 навучальны год
Мэта: удасканаленне адукацыйнай прасторы, спрыяльнай павышэнню варыятыўнасці адукацыйнага працэсу, накіраваннага на павышэнне якасці адукацыі, фарміраванне ў навучэнцаў грамадзянкасці, патрыятызму, адказнасці, нацыянальна-культурных каштоўнасцяў ва ўмовах лічбавага грамадства.
Метадычная тэма: павышэнне якасці адукацыі сродкамі вучэбных прадметаў, у тым ліку ў кантэксце фарміравання функцыянальнай граматнасці навучэнцаў.
Задачы:
1. Павысіць якасць адукацыі у адпаведнасці з запытамі навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў і тэндэнцыямі развіцця сучаснага грамадства праз:
-удасканаленне адукацыйнага асяроддзя, якое забяспечвае даступнасць і якасць адукацыі, арыентацыю на асобу навучэнца для поўнага раскрыцця яго здольнасцяў і задавальнення яго адукацыйных запатрабаванняў;
-стварэнне ўмоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу па пытаннях фарміравання метапрадметных кампетэнцый і функцыянальнай граматнасці навучэнцаў;
-удасканаленне сістэмы работы для выяўлення і падтрымкі таленавітых навучэнцаў;
-стварэнне ўмоў для прафесійнага самавызначэння навучэнцаў;
-стварэнне умоў для самарэалізацыі і самавызначэння асобы кожнага навучэнца на аснове ўліку яго магчымасцяў, здольнасцяў і інтарэсаў;
-стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу.
2. Удасканальваць выхаващчую прастору школы, праз:
- фармираванне щ навучэнцащ паваги да Айчыны, народу, мовы, нацыянальнай культуры;
- удзел навучэнцаў у рабоце грамадскіх аб’яднанняў, валанцёрскім руху;
- стварэнне ўмоў для прафесійнага самавызначэння навучэнцаў, павышэння іх фінансавай граматнасці;
- стварэнне ўмоў для авалодання навучэнцамі ведаў, каштоўнасцяў і навыкаў здаровага ладу жыцця, захавання і ўмацавання здароўя і фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці;
- работу з непаўналетнімі, іх бацькамі па падрыхтоўцы непоўналетніх да сямейнага жыцця;
- уцягванне непаўналетніх у творчую, стваральную, сацыяльна-значную дзейнасць, якая садзейнічае фарміраванню грамадзянскасці, патрыятызму, працавітасці;
- прыцягненне бацькоўскай грамадскасцi да актыўнага ўдзелу ў рабоце па прафілактыцы суіцыдальных паводзін непоўналетніх праз правядзенне сумесных мерапрыемстваў;
- павышэнне эфектыўнасці работы па прафілактыцы асацыяльных паводзін сярод непаўналетніх праз удасканаленне сістэмы аказання сацыяльнай і педагагічнай дапамогі навучэнцам і іх бацькам.