Традыцыйныя заняткі нашых продкаў

25.11.2022

25 лістапада 2022 года у школьным музеі прайшло пазакласнае мерапрыемства  “Традыцыйныя заняткі нашых продкаў”. Навучэнцы 8 класа і настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дражына Алена Рыгораўна правялі тэатралізаванае прадстаўленне па творах беларускай літаратуры з выкарыстаннем этнаграфічных прадметаў, якія захоўваюцца ў нашым музеі.