Літаратурная гадзіна ў школьным музеі

02.12.2022

Навучэнцы 8 класа  пазнаёміліся з музейнай экспазіцыяй “Паэты-землякі”, прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў вершаў. Гучалі вершы паэтаў-землякоў Міхася Парахневіча, Янкі Непачаловіча, Марыі Захаравай, Леаніда Чабатарова, Тамары Дзмітрук аб родным краі, прыродзе, каханні.