Вахта Памяці

27.01.2023

Гадзіна памяці “Мы ганарымся вамі, землякі!”

Навучэнцы 4 класа сумесна з настаўнікам  Мядзведскай Наталляй Уладзіміраўнай  прынялі ўдзел  у музейным мерапрыемстве, прысвечаным памяці землякоў , якія  праславілі наш край сваімі працоўнымі подзвігамі і былі ўзнагароджаны дзяржаўнымі ардэнамі і медалямі.  Мы асабліва ганарымся Валянцінай Іванаўнай Казябай, якой першай у Старадарожскім раёне было прысвоена ў 1952 годзе званне Героя Сацыялістычнай Працы. Некаторыя вучні знайшлі ў галерэі фотаздымкі сваіх прабабуль і прадзедаў і зацікавіліся складаннем свайго больш поўнага радаводу.

 

поделиться в: