Аб выніках конкурсаў

19.05.2023
  1. Конкурс экскурсаводаў. У школьным этапе рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі прынялі ўдзел 7 навучэнцаў. Пераможцай стала дзевяцікласніца Патацыч Лізавета. Лізавета прыняла ўдзел у раённым этапе конкурса.

У адпаведнасці з загадам начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Старадарожскага райвыканкама ад 12.12.2022 г. № 549 з 15 снежня 2022 года па 10 лютага 2023 года быў праведзены раённы этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.

Ва узроставай катэгорыі ад 15 гадоў і болей I месца атрымала : Патачыц Лізавета, вучаніца ДУА «Паставіцкая сярэдняя школа» (кіраўнікі Архіпава К.В., Каўрэй І.К.). ВІНШУЕМ!!

 Ссылка на видео

  1. Аб выніках правядзення раённага этапу рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў

У адпаведнасці з загадам начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Старадарожскага райвыканкама ад 22.11.2022 г. № 516 з 28 лістапада 2022 года па 10 лютага 2023 года быў праведзены раённы этап рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў. У  намінацыі «Геаграфічнае краязнаўства» I месца атрымаў Курачкін Уладзіслаў, вучань  ДУА «Паставіцкая сярэдняя школа» (кіраўнік Каўрэй І.К.). Віншуем!!!