Сустрэча ў музеі з ветэранам педагагічнай працы

28.09.2023

З вялікай цікавасцю навучэнцы 5 класа слухалі былога настаўніка фізічнай культуры і здароўя Валянціна Іосіфавіча Савіцкага. Педагагічны стаж Валянціна Іосіфавіча – 54 гады, у тым ліку ў Паставіцкай школе – 34 гады. Ён расказаў дзецям аб тым, як важна весці здаровы лад жыцця, як выпрацаваць сілу волі і не забываць, што Ў ЗДАРОВЫМ ЦЕЛЕ – ЗДАРОВЫ ДУХ!