Тэматычная экскурсія “Мы ганарымся вамі, землякі!”.
23.11.2023У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ «Родина моя Беларусь в лицах. В этой красе величавой есть доля труда моего» у школьным музеі была праведзена экскурсія “Мы ганарымся вамі, землякі!” для навучэнцаў 8-11 класаў. Экскурсаводы Раман Зубрыцкі і Лізавета Патачыц расказалі аб нялёгкай працы ў вёсцы ў пасляваенны час, аб дасягненнях сучаснага сельскагаспадарчага прадпрыемства ААТ “Паставічы”, аб аднавяскоўцах, праца якіх адзначана дзяржаўнымі ўзнагародамі. Сярод іх - Валянціна Іванаўна Казяба, якая ў 1951 годзе, першай у Старадарожскім раёне атрымала ганаровае званне “Герой Сацыялістычнай Працы”