Госці з Языля наведалі наш музей

25.11.2023

11 лістапада экскурсаводы школьнага музея гісторыі вёскі Паставічы сустракалі дзяцей з  ДУА «Языльская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Палаўчэні Гаўрыіла  Антонавіча». Госці азнаёміліся з экспазіцыяй музея, вучыліся ткаць на ткацкім станку – кроснах, прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні «Знайдзі экспанат па апісанні», закрасілі малюнкі-трафарэты савецкага самалёта-штурмавіка «Іл-2» -  менавіта на такім ваяваў у часы Вялікай Айчыннай вайны наш зямляк, Герой Савецкага Саюза Непачаловіч Іван Барысавіч.