Гульня-квест «Таямніцы нашага музея»
02.12.2023Мэта мерапрыемства: паглыбленне ведаў вучняў аб малой радзіме праз арганізацыю экскурсійнай гульнявой дзейнасці, развіццё культуры ўзаемаадносін, лагічнага мыслення. У ходзе гульні дзве каманды вучняў 2-5 класаў прайшлі шэсць станцый, дзе знаходзілі музейныя прадметы па апісанні, адгадвалі загадкі і крыжаванкі, рашалі галаваломкі.