Выстава “Паставіцкай школе – 115“
08.12.2023На выставе прадстаўлены фотаздымкі, дакументы і школьныя прадметы мінулых гадоў.
8 снежня 1908 года ў вёсцы Паставічы ў сялянскай хаце Фёдара Іванавіча Казябы адкрылася наёмная школа. Гэта былі два невялікія пакоі, драўляныя сталы, лаўкі, дошка. Заняткі праводзіліся з пачатку снежня да пачатку красавіка. У 1 – 4 класах вучыліся ўсяго 22 вучні. Гэта тлумачыцца нястачай у сялян сродкаў, недахопам у вучняў вопраткі, абутку, неабходнасцю працаваць у гаспадарцы бацькоў.
Першым настаўнікам (“дарэктарам”) была М.Грудзінская.