«Каляда прыйшла, адчыняй вароты»

13.01.2024

13 студзеня, напярэдадні «Старога Новага года», у школьным музеі адбылося інсцэніраванае свята народнага календара «Каляда прыйшла, адчыняй вароты!».

Каляды – традыцыйнае зімовае свята славян, напоўненае рознымі абрадамі, сэнс якіх выяўляўся ў жаданні хутчэй наблізіць надыход сонечнага цяпла і забяспечыць добры ўраджай у новым гаспадарчым годзе пры дапамозе адпаведных слоў і розных магічных дзеянняў.

Удзельнікі мерапрыемства, навучэнцы 2 - 9 класаў, мелі магчымасць для самавыяўлення: пераапраналіся, «калядавалі», адгадвалі загадкі, танцавалі, «варажылі», спявалі святочныя калядныя песні,  у якіх віншавалі гаспадароў хаты, жадалі ім дабра і заможнасці, услаўлялі іх працавітасць і шчодрасць.

Група дзяцей іграла на самаробных драўляных інструментах народныя мелодыі. Гэта быў дэбют ансамбля «шумавых інструментаў».

 Свята выклікала у прысутных станоўчыя эмоцыі і жаданне далей удзельнічаць у падобных мерапрыемствах.

поделиться в: