Прадстаўнікі Старадарожскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» наведалі школьны музей

02.02.2024

2 лютага гісторыка-краязнаўчы музей дзяржаўнай установы адукацыі «Паставіцкая сярэдняя школа» наведалі прадстаўнікі Старадарожскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў»:       падпалкоўнік у адстаўцы Аляксандр Данец, старшыня савета арганізацыі «ГА БСА»,

падпалкоўнік у адстаўцы Алег Чукавін,

маёр у адстаўцы Генадзь Шубадзёраў,

маёр у адстаўцы Аляксандр Бабура,

капітан Леанід Шыгельскі,

радавы Кірыл Гесь.

У час экскурсіі госці пазнаёміліся з экспазіцыяй, правялі кансультацыю па асобных экспанатах ваеннай залы, падарылі музею вымпел аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў».