Экскурсіі для выпускнікоў школы

03.02.2024

Па традыцыі ў першую суботу лютага Паставіцкая школа сустракала сваіх выпускнікоў. Як і шмат гадоў таму, яны пераступілі парог роднай школы, каб сустрэцца са школьнымі сябрамі, настаўнікамі, каб на кароткі час сустрэчы вярнуцца ў незабыўныя школьныя гады.

Пасля заканчэння віншавальнай праграмы выпускнікі наведалі гісторыка-краязнаўчы музей. Многія з іх у школьныя гады самі былі экскурсаводамі, актыўнымі ўдзельнікамі музейных мерапрыемстваў. Было што ўспомніць, таму сустрэчы ў музеі атрымаліся асабліва эмацыянальнымі.