Урок мужнасці, прысвечаны 35-годдзю з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана і Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

13.02.2024

13 лютага ў ДУА «Паставіцкая сярэдняя школа» прайшоў урок мужнасці, прысвечаны 35-годдзю з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана і Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў (15 лютага). Гасцямі мерапрыемства былі Нехай М. В., старшыня Старадарожскай раённай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», ветэран Афганскай вайны Церашковіч В. С., якія падзяліліся з навучэнцамі сваімі ўспамінамі і заклікалі рабят быць будучымі абаронцамі сваёй Айчыны.

Госці наведалі школьны музей, дзе азнаёміліся з экспазіцыяй, прысвечанай нашым землякам - удзельнікам Афганскай вайны.