Кіраўніцтва Выдавецкага дома «Педагагічная прэса» ў школьным музеі

12.03.2024

12 сакавіка дырэктар Выдавецкага дома «Педагагічная прэса»  галоўны рэдактар «Настаўніцкай газеты» Кацярына Дубінская  і намеснік дырэктара па развіцці Людміла Пастарнакевіч сумесна з начальнікам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Старадарожскага райвыканкама Святланай Капачэня ў час рабочай паездкі ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Паставіцкая сярэдняя школа» наведалі школьны музей.

Для гасцей была праведзена аглядная экскурсія «Гісторыя вёскі Паставічы і Паставіцкай школы», майстар-класы па ткацтве, паказальныя заняткі аб’яднанняў пра інтарэсах, якія працуюць на базе музея.