Майстар-клас «Беларуская лялька»
15.03.2024У рамках метадычнага абъяднання настаўнікаў гуманітарных прадметаў у школьным музеі настаўнік гісторыі Архіпава К.В. правяла майстар-клас па вырабе беларускай лялькі для навучэнцаў 5 класа.
Настаўнік паведала аб тым, што ў даўнія часы ў лялькі не толькі гулялі, з імі спраўлялі каляндарныя абрады, заклікалі дождж у засуху або цяпло ў халодную пару. Яны былі побач на вяселлях і пры нараджэнні дзяцей, з імі сустракалі гасцей, іх дарылі на дзень нараджэння, прыдумвалі пра іх казкі, дзяліліся радасцямі і нягодамі.
Лялькі па сваім прызначэнні дзеляцца на абярэгавыя, абрадавыя, гульнявыя.
Лялькі ў беларусаў служылі талісманам у дарогу. Таму і памер іх малы. Іх клалі ў кішэні, або ў сумку і верылі, што лялька зберажэ ў дарозе і прывядзе назад да роднага дому.
Пры правядзенні мерапрыемства настаўнік вырашала комплекс задач. Адукацыйныя: знаёмства з гісторыяй стварэння народнай лялькі, вывучэнне асаблівасцей вырабу, сімволікі, замацаванне разумення ўзаемасувязі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і фальклору. Развіццёвыя: развіццё дробнай маторыкі рук, увагі, мыслення, успрымання, памяці, творчых здольнасцей. Выхаваўчыя: выхаванне клапатлівых адносін да цацкі, працы народных майстроў.
Дзеці пад кіраўніцтвам настаўніка з задавальненнем выконвалі творчую працу: у кожнага атрымаўся свой абярэг.