Свята народнага календара «Масленка»
15.03.2024Па традыцыі ў школьным музеі ДУА «Паставіцкая сярэдняя школа» ў «Масленічны тыдзень» прайшло тэатралізаванае прадстаўленне «Масленка» з забавамі, жартамі, конкурсамі.
У ім прынялі ўдзел навучэнцы 5-11 класаў. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дражына А.Р. і кіраўнік музея Каўрэй І.К. пазнаёмілі прысутных з традыцыяй святкавання Масленкі ў нашым краі. Была арганізавана выстава мясцовых этнаграфічных вырабаў да свята.
Але Масленка – гэта не толькі карагоды, шэсці, жарты ды забавы. На Масленку выпякалася вялікая колькасць бліноў – сімвала сонца і надыходзячай вясны. Кожны павінен быў частавацца гэтай стравай. Нашы ўдзельнікі таксама частаваліся блінамі, якія ім дапаглі выпячы бацькі.