Турыстычны паход на раку Арыжню

25.05.2024

25 мая 2024 года ў рамках Республіканскага тыдня турызму і краязнаўства навучэнцы Паставіцкай сярэдняй школы разам з  кіраўніком школьнага музея Каўрэй І.К. здзейснілі пешы турыстычны паход да ракі Арыжні. Педагог паказала месцы, дзе вяліся баі за вызваленне вёскі Паставічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таксама дзеці вучыліся ставіць турыстычныя палаткі і паўдзельнічалі ў квэсце.

поделиться в: