Дзень роднай мовы

21.02.2023

Цікава, насычана, запамінальна прайшоў Дзень роднай мовы ў ДУА “Паставіцкая сярэдняя школа”. З самага ранку дзень пачаўся з акцыі “Рускай мове дай разгрузкі – размаўляй па-беларуску”, да якрй далучыліся і настаўнікі, і дзеці. Потым з задавальненнем усе прынялі ўдзел у акцыёне “Перакладзі слова – атрымай цукерку”, дзе за перакладзеныя словы на беларускую мову дзеці атрымоўвалі салодкія прызы. Захапіў танцамі і спевамі музычны перапынак “З беларускай песняй у згодзе”. На працягу некалькіх перапынкаў праводзілася гульня-квест для вучняў 3-10 класаў “Па старонках роднай мовы”. Дзеці на розных перапынках выпрабоўвалі сябе ў веданні беларускіх загадак, прыказак, фразеалагізмаў, твораў беларускіх пісьменнікаў, лексікі беларускай мовы, гісторыі. Гучалі вершы, песні, беларускія словы. Былі падведзены вынікі гульні і вызначаны пераможцы. На прыканцы дня прайшла акцыя “Падары сваё сэрца роднай мове”. Дзеці запісвалі словы на беларускай мове, якія ім падабаюцца больш за ўсё. Дзень быў цікавы, запамінальны, насычаны, займальны. Мерапрыемствы садзейнічалі пашырэнню слоўнікавага запасу школьнікаў, развівалі памяць, мысленне, выхоўвалі любоў і павагу да роднай мовы, да роднага слова.