Справаздача аб выкананні Плана мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова”

№ п/п

Назва мерапрыемства

Тэрмін правядзення

Колькасць удзельнікаў

Кароткая інфармацыя пра мерапрыемства

1.

Рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства

16.09

8 – 10кл.

(22 удзельнікі)

Вучні прынялі ўдзел у Рэспубліканскім дыктанце, прымеркаваным да Дня народнага адзінства.

2.

Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”

19.09

1 – 10 класы (100)

На працягу дня ў школе была праведзена акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. І дзеці, і настаўнікі на працягу дня стараліся размаўляць па-беларуску.

3.

Прэзентацыя віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”

19.09

5-10 класы

(60)

Кожны з класаў падрыхтаваў віншавальную паштоўку на лістах паперы “Пажаданні роднай мове”.

4.

Марафон “Мова родная – мова модная” (выкананне беларускіх песень)

19.09

5 – 10 класы (60)

На перапынках гучалі беларускія песні ў выканні як вучняў, так і настаўнікаў: “Купалінка”, “Не прадаецца хата бацькоў”, “Касіў Ясь канюшыну”, “Гімн РБ”, “Ох і сеяла Ульяніца лянок”, “Полька беларуская”.

5.

Стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”

19.09

5 – 10 класы (60)

У кабінеце беларускай мовы было створаны “воблака слоў”. Вучні запісвалі на “воблачках” самыя любімыя беларускія словы і прымацоўвалі іх да дошкі.

6.

Правядзенне экскурсіі ў школьным музеі “Аб родным краі роднай мовай”

19.09

5,8 класы (22)

Настаўнікам гісторыі была праведзена экскурсія ў школьны музей, дзе вучні яшчэ раз звярнулі ўвагу на інтэр’ер беларускай хаты, успомнілі як называюцца розныя рэчы па-беларуску.

7.

Гастранамічны фэст “Беларуская кухня”

20.09

9,10 класы 16)

На адным з перапынкаў вучні 10,9 класаў у кабінеце беларускай мовы пазнаёміліся з самымі папулярнымі беларускімі стравамі. Вызначылі дзесяць самых распаўсюджаных. Паспрабавалі да апісання страў падабраць адпаведную ілюстрацыю.

8.

“Будзь у трэндзе”. Паказ адзення ў традыцыйным  стылі

20.09

8 клас (11)

Вучні восьмага класа ў школьным музеі апранулі беларускае нацыянальнае адзенне і паспрабавалі сябе ўявіць у ролі сваіх продкаў (плялі лапці, гушкалі калыску, прасавалі бялізну, наразалі табаку, узбівалі масла, таўклі проса).

9.

Квэст-гульня “Фальклор, фальклор – душа народа”

20.09

2 – 10 класы (90)

На працягу трох перапынкаў вучні 2 – 10 класаў спрабавалі сілы ў квэст-гульні, з цікавасцю выконвалі прапанаваныя заданні (разгадвалі загадкі, тлумачылі прыказкі, фразеалагізмы, перакладалі словы, дарылі кампліменты па-беларуску і г.д.).  Вынікі гульні падведзены і вызначаны пераможцы.

10.

Конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”

21.09

5 – 7 класы (30)

Вучні 5 – 7 класаў напісалі міні-сачыненне “За што я люблю родную зямлю”. Выказалі словы ўдзячнасці сваёй Радзіме.

11.

Выстава кніг у бібліятэцы па беларускай мове  “Сэрцам роднага слова краніся”

21.09

5 – 10 класы (60)

У школьнай бібліятэцы была падрыхтавана выстава кніг для школьнікаў і настаўнікаў, прысвечаная роднай мове і літаратуры.

12.

Выстава ў школьным музеі, прысвечаная знакамітым землякам “Майстры слова”

21.09

8,9 класы (20 )

У школьным музеі вучні наведалі выставу, прысвечанаю знакамітым землякам “Майстры слова”. Вучні пазнаёміліся з творчасцю паэтаў-землякоў Я.Непачаловіча, М.Парахневіча, Л. Чабатарока, М.Захаравай. Прачыталі накаторыя іх творы.

13.

Выстава па пытаннях сучаснай беларускай літаратурнай мовы “Вывучай родную мову!”

22.09

5 – 10 класы (60)

У кабінеце беларускай мовы была падрыхтаана выстава кніг па пытаннях сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Тут можна было  пазнаёміцца з правіламі беларускай арфаграфіі, слоўнікамі, даведнікамі, якія дапамогуць у навучанні і ў падрыхтоўцы да экзаменаў.

14.

Акцыя “Чытаем вершы на роднай мове”

22.09

5 – 10 класы (60)

На перапынках вучні і настаўнікі чыталі любімыя вершы на роднай мове.

15.

Віктарына “Па старонках роднай мовы”

23.09

5 – 6 класы (22)

Для вучняў сярэдняга звяна была праведзена віктарына “Па старонках роднай мовы”. Дзеці з цікавасцю адказвалі на пытанні, разгадвалі загадкі, прыказкі.

16.

Акцыя “Чытаем Максіма Танка разам”

23.09

8 – 10 класы (26)

Вучні старэйшых класаў на перапынках расказвалі  на памяць вершы М.Танка: “Шчасце”, “Родная мова”, “Мой хлеб надзённы”, “Рукі маці”, з якімі знаёміліся раней.

17.

Падвядзенне вынікаў Тыдня роднай мовы. Узнагароджванне самых актыўных удзельнікаў

23.09

2 – 10 класы (100)

Пасля пятага ўрока на школьнай лінейцы былі падведзены вынікі тыдня, адзначаны пераможцы і лепшыя ўдзельнікі.