Атарад «Юныя памочнікі міліцыі»
Атрад створаны з мэтай удасканалення работы па прафілактыцы правапарушэнняў сярод дзяцей і падлеткаў, выхавання ў іх высокай прававой культуры, калектывізму, аказання садзейнічання ў вывучэнні дзецьмі малодшага і сярэдняга ўзросту правілаў прававой культуры і прывіцця ім навыкаў бяспечных паводзін.
"Пагоны не гонар, а абавязак і адказнасць» - часта можна чуць ад членаў атрада, якія з вялікай адказнасцю ставяцца да выканання сваіх абавязкаў, у ліку якіх самая галоўная – ахова грамадскага правапарадку і прафілактыка правапарушэнняў сярод непаўналетніх.