Школьный музей

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі

Кніга памяці: “Подзвігі нашых землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны”

Віртуальная экскурсія ў школьны музей

Музей адкрыты па рашэнні савета школы і загаду дырэктара школы №13-А ад 21.04.1979 года.

Профіль музея – гісторыка-краязнаўчы.

Метадычную дапамогу аказвае Старадарожскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей.

Музей размешчаны на першым паверсе будынка школы ў ізаляванай рэкрэацыі, мае 4 пакоі плошчай 220 квадратных метраў. Экспазіцыйна-выставачная плошча – 215 квадратных метраў, плошча фондасховішча  5 квадратных метраў.

Нарматыўна-прававыя дакументы, якія рэгулююць дзейнасць музеяў устаноў адукацыі

развернуть

КОДЭКС РэспублiкБеларусь Аб культуры ад 20.07.2016 №413-З Глава 19. Музейная справа (скачаць 409кб)

ПАСТАНОВА Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 25.11.2008 №40 Аб зацвярджэннi iнструкцыi аб парадку ўлiку i iнвентарызацыi каштоўнасцей культурна-гiстарычнага фонду, якiя знаходзяцца ў падначаленых мiнiстэрству культуры арганiзацыях, а таксама ў структурных падраздзяленнях мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўласныя паўнамоцтвы ў галiне культуры, i падначаленых iм арганiзацыях (скачаць 423кб)

ПОСТАНОВЛЕНИЕ Министерства финансов Республики Беларусь от 15.03.2004 №34 Об утверждении инструкции о порядке использования, учета и хранения драгоценных металлов и драгоценных камней (скачать 232кб)

ПОСТАНОВЛЕНИЕ Министерства финансов Республики Беларусь от 29.11.2004 №383 Об утверждении правил размещения оружия, его составных частей и компонентов, боеприпасов при осуществлении деятельности, связанной со служебным и гражданским оружием и боеприпасами к нему, коллекционированием и экспонированием оружия и боеприпасов, и признании утратившими силу некоторых постановлений и структурного элемента постановления министерства внутренних дел Республики Беларусь (скачать 85кб)

МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫI па арганізацыі дзейнасці музеяў устаноў адукацыі і выкарыстанні іх патэнцыялу ў арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў у 2024/2025 навучальным годзе (скачаць 476кб)

Узоры дакументаў (акты, пратаколы), неабходныя для арганізацыі дзейнасці музеяў устаноў адукацыі (спасылка)

свернуть

Палажэнне аб школьным музеі

развернуть

 ПАЛАЖЭННЕ

аб музеі дзяржаўнай установы адукацыі

«Паставіцкая сярэдняя школа»

Старадарожскага раёна Мінскай вобласці 

ГЛАВА 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1.Гісторыка-краязнаўчы музей з'яўляецца структурным падраздзяленнем дзяржаўнай установы адукацыі «Паставіцкая сярэдняя школа» Старадарожскага раёна Мінскай вобласці, якое стварана з мэтай выяўлення і захавання на пастаяннай аснове музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, іх вывучэння, уліку, экспанавання і папулярызацыі для ажыццяўлення адукацыйных задач установы адукацыі.

1.2.Месцазнаходжанне, паштовы адрас музея ўстановы адукацыі: 222910, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Старадарожскі раён,   аг. Паставічы, вул. Школьная, д.12.

1.3. Музей ўстановы адукацыі выконвае наступныя задачы:

стварэнне ўмоў для грамадзянскага, патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў;

развіццё матывацыі навучэнцаў да пазнання гісторыі, культуры і прыроды краіны;

набыццё практычных навыкаў пошукава-даследчай, фондавай, экспазіцыйнай і экскурсійнай дзейнасці;

садзейнічанне прафесійнай арыентацыі навучэнцаў.

1.4.Асноўныя функцыі музея ўстановы адукацыі:

выкарыстанне музейных прадметаў і музейных калекцый у адукацыйным працэсе;

камплектаванне і ўлік музейных фондаў;

забеспячэнне захаванасці гісторыка-культурных і прыродных каштоўнасцяў роднага краю;

арганізацыя пошукава-даследчай дзейнасці з мэтай ўсебаковага вывучэння гісторыі, культуры і прыроды свайго рэгіёну;

арганізацыя культурна-асветніцкай і грамадска-карыснай дзейнасці сярод навучэнцаў i iх законных прадстаўнiкоў, грамадскасці.

1.5. Музей установы адукацыі ажыццяўляе дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Республікі Беларусь аб адукацыі, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры, палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь; статутам дзяржаўнай установы адукацыі «Паставіцкая сярэдняя школа» і дадзеным Палажэннем.

1.6. Музей установы адукацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць ва ўзаемадзеянні з іншымі структурнымі падраздзяленнямі, установамі сістэмы адукацыі і культуры, дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі, зыходзячы з профіля дзейнасці.

ГЛАВА 2. АРГАНІЗАЦЫЯ І КІРАВАННЕ

2.1. Музей ўстановы адукацыі ствараецца, рэарганізуецца, спыняе сваю дзейнасць у адпаведнасці са статутам установы адукацыі на падставе загада кіраўніка ўстановы адукацыі згодна заключэнню ўпаўнаважанай камісіі.

2.3. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю музея ўстановы адукацыі ажыццяўляе дырэктар установы адукацыі, намеснік дырэктара, непасрэдную практычную дзейнасць – педагагічны работнік (далей – кіраўнік музея), які назначаецца дырэктарам.

2.4. Музей установы адукацыі арганізуе дзейнасць згодна канцэпцыі развіцця музея і гадавому плану работы у адпаведнасці з наступнымі накірункамі: фондавая, экспазіцыйная, экскурсійная, культурна-адукацыйная работа.

2.5. Музей ўстановы адукацыі класіфікуецца адносна профілю, які адлюстроўвае сувязь музея з профільнай навуковай дысцыплінай. Музей дзяржаўнай установы адукацыі «Паставіцкая сярэдняя школа» адносіцца да гісторыка-краязнаўчага профілю.

ГЛАВА 3. КАМПЛЕКТАВАННЕ І ЎЛІК МУЗЕЙНЫХ ФОНДАЎ

3.1. Музейны фонд – сукупнасць музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, якія пастаянна захоўваюцца ў музеі ўстановы адукацыі. Музейны фонд дзеліцца на: асноўны фонд, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў, фонд сыравінных матэрыялаў.

3.1.1. Асноўны фонд – сукупнасць музейных прадметаў, якія адпавядаюць яго профілю. У складзе асноўнага фонду пры неабходнасці па рашэнні дырэктара ўстановы адукацыі могуць быць створаны калекцыйный і абменны фонды. Прыналежнасць да калекцыйнага фонду фіксуецца ў галоўнай інвентарнай кнізе, абменнага – уліковай кнізе абменнага фонду.

3.1.2. Калекцыйны фонд (фонд асабліва каштоўных музейных прадметаў) - сукупнасць музейнвх прадметаў, якім нададзены татус гісторыка-культурнай каштоўнасці або не нададзены такі статус, але якія з'яўляюцца рэдкімі ў сваім родзе прадметамі і існуюць у адзіным экзэмпляры або ў абмежаванай колькасці.

3.1.3. Абменны фонд - сукупнасць непрофільных або дублетных музейных прадметаў, якія прызначаны для межмузейнага абмену.

3.1.4. Фонд навукова-дапаможных матэрыялаў – сукупнасць навукова-дапаможных матэрыялаў, якія набытыя або спецыяльна вырабленыя па заказе музея для раскрыцця зместу тэм экспазіцыі або выставы.

3.1.5. Фонд сыравінных матэрыялаў – сукупнасць сыравінных матэрыялаў, якія прызначаны для лабараторных даследаванняў і прэпаравання. Сыравінныя матэрыялы ў залежнасці ад вынікаў апрацоўкі пераводзяцца ў асноўны фонд або фонд навукова-дапаможных матэрыялаў па рашэнні савета музея.

3.1.6. Музейныя прадметы з асноўнага фонду ў навукова-дапаможны фонд могуць пераводзіцца (выключацца) толькі ў выключных выпадках: страта або пашкоджанне ў выніку ўздзеяння прыродных фактараў; крадзеж, які пацверджаны адпаведнымі дзяржаўнымі органамі. Перавод музейных прадметаў у навукова-дапаможны фонд, іх выключэнне з асноўнага фонду ажыццяўляецца загадам дырэктара ўстановы адукацыі на падставе пратакола ўпаўнаважанай камісіі.

Перавод матэрыялаў з фонду навукова-дапаможных матэрыялаў у асноўны фонд праводзiцца па рашэнні савета музея зыходзячы з мэтазгоднасці ў выпадках: набыцця музейным прадметам гістарычнай каштоўнасці ў выніку праведзенага даследавання або з цягам часу.

3.2. Музейныя прадметы асноўнага фонду фіксуюцца ў галоўнай інвентарнай кнізе (кнізе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду), навукова-дапаможныя матэрыялы – у кнізе ўліку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў, сыравінныя матэрыялы – у кнізе ўліку фонду сыравінных матэрыялаў (пры наяўнасці сыравінных матэрыялаў).

3.3. Улік музейных фондаў прадугледжвае першасную рэгістрацыю і інвентарызацыю музейных прадметаў. Пры паступленні прадметаў у музей афармляецца акт прыёму. Акты прыёму абавязкова рэгіструюцца ў кнізе рэгістрацыі актаў.

3.4. Усе прадметы, якія паступілі ў музей на пастаяннае захоўванне пасля акціравання, уносяцца ў адпаведную кнігу ўліку. Адначасова з гэтым на музейных прадметах, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялах і ў акце прыёму прастаўляюцца адпаведныя ўліковыя абазначэнні (ідэнтыфікацыйныя нумары). Уліковыя абазначэнні наносяцца на тую частку музейнага прадмета, навукова-дапаможнага або сыравіннага матэрыялу, якая не будзе бачнай пры яго экспанаванні.

3.5. Перадача музейных прадметаў і музейных калекцый ад аднаго музея да іншага і ад музея да іншай арганізацыі на пастаяннае або часовае захоўванне ажыццяўляецца на падставе дамоўленасці. Асноўным дакументам для перадачы музейных прадметаў і (або) музейных калекцый на пастаяннае або часовае захоўванне з'яўляецца акт перадачы (на пастаяннае або часовае захоўванне). Акт перадачы рэгіструецца ў кнізе рэгістрацыі актаў.

3.6. Уліковыя дакументы складаюць архіў уліковай дакументацыі музея і захоўваюцца ў асобным памяшканні або металічнай шафе. Доступ да ўліковай дакументацыі кантралюецца кіраўніком музея. Забараняецца знішчэнне кніг уліку і вынас уліковай дакументацыі з музея, акрамя выпадкаў праверкі вышэйстаячымі арганізацыямі.

3.7. Музеі ўстаноў адукацыі, якія змяшчаюць у сваіх калекцыях прадметы з каштоўных металаў і камянёў, павінны атрымаць ва ўстаноўленым парадку ліцэнзію на музейную дзейнасць, ці, ў мэтах забеспячэння бяспекі, павінны перадаць каштоўнасці ў дзяржаўныя музеі сістэмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, якія маюць ліцэнзію, або Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь са складаннем акта перадачы.

3.8. Выкарыстанне музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў ва ўмовах, якія ствараюць пагрозу іх захаванасці і могуць прывесці да іх пашкоджання, страты або знішчэння забараняецца.

3.9. Музейныя прадметы, захаванасць якіх не можа быць забяспечана музеем установы адукацыi, у мэтах забеспячэння гарантаванай бяспекі павінны быць перададзены ў іншыя дзяржаўныя музеі сістэмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь або Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь са складаннем акта перадачы.

3.10. Музейныя прадметы з'яўляюцца дзяржаўнай уласнасцю і не падлягаюць вяртанню іх ранейшым уладальнікам, акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам.

ГЛАВА 4. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ

4.1. Наведвальнікі музеяў маюць права на:

наведванне музеяў згодна рэжыму іх работы (пры неабходнасці па папярэдняму запісу);

атрымліваць неабходную інфармацыю аб дзейнасці музеяў, акрамя той, якая з’яўляецца камерцыйнай тайнай музея як юрыдычнай асобы.

4.2. Педагагічныя работнікі маюць права на:

забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;

творчую ініцыятыву, свабоду выбору педагагічна абгрунтаваных форм і метадаў навучэння;

удзел у навуковай, навукова-педагагічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці ўстановы адукацыі;

павышэнне прафесійнай кваліфікацыі;

маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

запытваць ад іншых структурных падраздзяленняў інфармацыю, дакументацыю і матэрыялы, неабходныя для вырашэння пытанняў, звязаных з выкананнем ўскладзеных на музей установы адукацыі абавязкаў.

4.3. Педагагічныя работнікі абавязаны:

ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні;

выконваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;

паважаць гонар і годнасць навучэнцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

павышаць свой прафесійны ўзровень.

4.3. Іншыя правы і абавязкі педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі, а таксама працоўнымі або грамадзянска-прававымі дагаворамі.

свернуть

Канцэпцыя музея

развернуть

КАНЦЭПЦЫЯ

развіцця гісторыка- краязнаўчага музея

дзяржаўнай установы адукацыі

«Паставіцкая сярэдняя школа»

I.Уводзіны

Школьны комплексны краязнаўчы музей з'яўляецца часткай адукацыйнай і выхаваўчай сістэмы дзяржаўнай установы адукацыі «Паставіцкая сярэдняя школа». Музей – гэта цэнтр духоўна-маральнага, грамадзянска- патрыятычнага і эстэтычнага выхавання.

Музей адчынены па рашэнні савета школы і загаду дырэктара школы  №13-А ад 21.04.1979 года.

Профіль музея – гісторыка-краязнаўчы.

Назва музея – «Музей гісторыі вёскі Паставічы».

Метадычную дапамогу аказвае Старадарожскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей.

Тэхнічная характарыстыка памяшкання. Музей размешчаны на першым паверсе будынка школы ў ізаляванай рэкрэацыі, мае 4 пакоі агульнай плошчай 220 квадратных метраў. Экспазіцыйна-выставачная плошча – 215 квадратных метраў, плошча фондасховішча – 5 квадратных метраў.

Характарыстыка экспазіцыйнай плошчы:

Верхні экспазіцыйны пояс размяшчае пано (вышыўка крыжыкам, гладдзю), абразы, паліцы. Асноўны экспазіцыйны пояс размяшчае стэнды, гарызантальныя і вертыкальныя вітрыны. На подзіуме размешчаны буйныя прадметы побыту, прылады працы, макеты. Для зберажэння экспанатаў ад свету вокны закрыты шторамі-жалюзі.

У цэлым памяшканне музея прадстаўляе комплексную падачу матэрыяла. Вядучыя экспанаты знаходзяцца ў цэнтры ўвагі і з’яўляюцца рэчавымі экспанатамі. Асноўныя з іх суправаджаюцца навукова-дапаможным матэрыялам (невялічкімі тэкстамі – суправаджэннямі, анатацыямі), што дапамагае мець асноўныя звесткі пра экспанат і без экскурсавода дазваляе зразумець змест экспазіцыі і атрымаць неабходную інфармацыю.

Музейныя фонды папаўняюцца з дапамогай правядзення акцый па збору музейных экспанатаў сярод мясцовага насельніцтва. Некаторыя з іх сабраны ў суседніх вёсках.

Прадметы музея выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе, для правядзення адукацыйных і выхаваўчых мерапрыемстваў, падрыхтоўкі вучнёўскіх даследчых прац, правядзення агульнашкольных фальклорных тэатралізаваных мерапрыемстваў, прысвечаных народнаму календару. На базе музея працуе гурток «Ткацтва».

Асноўныя раздзелы экспазіцыі: 

  1. Быт беларускай вёскі
  2. Гісторыя вёскі Паставічы і Паставіцкай школы
  3. Старадарожчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны (скачаць 2,24мб)
  4. Раслінны і жывёльны мір нашага краю

Раздзел музея «Быт беларускай вёскі» уключае 2 залы – «Сялянская хата» і залу для заняткаў гурткоў. Асноўныя экспазіцыі першай залы: «Чырвоны кут», «Бабін кут», «Прылады працы нашых продкаў», «Старажытны посуд».

У зале для заняткаў гурткоў галоўнымі прадметамі з’яўляюцца ткацкія станкі – кросны. Кросны знаходзяцца ў рабочым стане і выкарыстоўваюцца для заняткаў па ткацтве. У зале маюцца вітрыны для выстаў, рабочыя месцы для навучэнцаў, насценныя экспазіцыі – «Народная культура Старадарожчыны», «Народны майстар», «Беларускі строй».

Пастаянна дзейнічае выстава «Беларускі ручнік».

Другі раздзел «Гісторыя вёскі Паставічы і Паставіцкай школы» змяшчае стэнды з інфармацыяй аб першым упамінанні вёскі Паставічы ў летапісных крыніцах, інфармацыю аб паходжанні назвы вёскі, аб першых калгасніках і героях-земляках.  Асноўныя экспазіцыі дадзенага раздзела: «Каменныя прылады працы», «Вёска Паставічы ў савецкі перыяд гісторыі», «Паэты-землякі», «Старонкі гісторыі школы», «Знакамітыя выпускнікі». «Заслужаны настаўнік БССР – С.І.Ліноўскі».

Трэці раздзел «Старадарожчына ў гады Вялікай Айчыннай  вайны» змяшчае стэнды з інфармацыяй аб ветэранах вайны «Яны змагаліся за Радзіму», аб дзейнасці на тэрыторыі нашага раёна партызанскай брыгады №100 імя С.М.Кірава.

На вітрынах прадстаўлены дакументы, фрагменты зброі і абмундзіравання чырвонаармейцаў «Рэха вайны», «Франтавыя пісьмы».

На асобным стэндзе – спісы загінуўшых землякоў. У дыяраме – фотаздымкі мірных жыхароў вёскі, расстраляных фашыстамі ў першыя дні вайны.

Пастаянна дзейнічае выстава  «Памяць і боль беларускай зямлі» аб генацыдзе нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Асобная экспазіцыя прысвечана Герою Савецкага Саюза, лётчыку штурмавіку І.Б. Непачаловічу.

Маецца экспазіцыя «Афганістан. Памяць і боль…».

Чацвёрты раздзел музея «Раслінны і жывёльны нашага краю» змяшчае калекцыю чучал жывёл, прывезеную з Белавежскай пушчы ў 1985 годзе.

Маецца насценная экспазіцыя «Расліны і жывёлы – чырвонакніжнікі Мінскай вобласці».

У кожнай тэматычнай экспазіцыі – мэтанакіраваная дэманстрацыя музейных рэчаў, размешчаных і растлумачаных у адпаведнасці з пастаўленай тэмай. Тэматыка экспазіцый сведчыць аб найбольш тыповых існуючых з’явах прыроды, этнаграфіі і побыту вёскі.

II. Змест, праблемы патрыятычнага выхавання і абгрунтаванне неабходнасці іх вырашэння сродкамі школьнага музея.

Дзейнасць музея накіравана на выхаванне патрыетаў сваёй Радзімы. Цэласная сістэма патрыятычнага выхавання напраўлена на фарміраванне ў навучэнцаў грамадзянскасці і патрыятызму, духоўна-маральных якасцей і нацыянальнай самасвядомасці на прыкладах баявых і працоўных подзвігаў беларускага народа, культурных традыцый.

Асноўнымі формамі работы школьнага музея з’яўляюцца экскурсіі, сустрэчы з ветэранамі працы, воінамі-інтэрнацыяналістамі, аказанне шэфскай дапамогі ветэранам працы, састарэлым людзям, клопат аб помніках ахвярам генацыду.

Задачамі педагагічнага калектыву з'яўляюцца не толькі навучанне, але і выхаванне культурнага, творчага чалавека, здольнага ўспрымаць і шанаваць прынцыпы дабра і прыгажосці.

Выкарыстанне краязнаўчага матэрыялу на ўроках адкрывае шырокія магчымасці для самастойнай дзейнасці вучняў, для пошуку, даследаванняў. На рэчавых і дакументальных матэрыялах музея могуць быць напісаны рэфераты, даклады, творчыя праекты. Дзеці могуць дакрануцца да мінулага, папрацаваць з дакументамі.

Інтэграваныя ўрокі ў школьным музеі, гульнявыя праграмы, святы і многія іншыя мерапрыемствы дапамагаюць раскрываць культурны патэнцыял музейных прадметаў і актыўна выкарыстоўваць іх у навучальным працэсе.

Музей займае важнае месца ў вучэбна-выхаваўчым працэсе ўстановы. Ён дапамагае запаліць іскрынку любові і цікавасці да жыцця свайго народа ў розны гістарычны час, да яго баявых і працоўных подзвігаў, дапамагае арыентавацца ў сучасным жыцці, садзейнічае нацыянальнай самаідэнтыфікацыі маладога пакалення.

III. Мэты і задачы школьнага музея

Садзейнічаць фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі, выхаванню пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму, інтэлектуальнаму развіццю і далейшай сацыялізацыі навучэнцаў праз арганізацыю і ажыццяўленне пошукавай, збіральніцкай, даследчай дзейнасці, захоўванне традыцый і звычаяў роднага краю, увекавечанне памяці асоб, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіцце грамадства.

         Задачы работы музея:

збіраць, зберагаць, вывучаць і прадстаўляць экспазіцыі, якія характарызуюць рэгіянальныя асаблівасці роднага краю.

выкарыстоўваць музейныя прадметы ў вучэбна-даследчай і праектнай дзейнасці вучняў; праводзіць на базе музея ўрокі, святы, інтэрактыўныя экскурсіі, сустрэчы з цікавымі людзьмі, тэматычныя вечары;

арганізаваць дзейнасць па папулярызацыі гісторыі малой радзімы, ахове помнікаў гісторыі, культуры і прыроды роднага краю сярод вучняў, іх бацькоў, насельніцтва шляхам арганізацыі сумесных мерапрыемстваў,  выкарыстання інфармацыйных тэхналогій;

усталёўваць сувязі з іншымі музеямі, грамадскімі аб’яднаннямі, прыцягваць грамадскасць да працы ў музеі.

ІV. Ідэйная задума музея.

Гісторыка-краязнаўчы музей – гэта комплексны музей, у якім прадстаўлены экспанаты па вельмі розных накірунках гісторыі нашай малой Радзімы. Школьны музей закліканы спрыяць:

  • удасканаленню гістарычнай адукацыі навучэнцаў, пашырэнню іх кругагляду, фарміраванню ў вучняў цікавасці пазнаваць мінулае пра гісторыю свайго краю, гісторыю школы;
  • набыццю практычных навыкаў пошукавай і навукова-даследчай дзейнасці;
  • выхаванню талерантнасці і культуры ў школьным асяроддзі;

V. Перспектывы развіцця музея:

Выкарыстоўваць інавацыйныя формы работы ў дзейнасці музея. Арганізаваць дзейнасць музея на высокім ўзроўні для атрымання статусу «Народны музей».

VI.Удасканаленне дзейнасці музея.

Абнаўленне канцэпцыі развіцця музея ў адпаведнасці з  новымі заканадаўчымі актамі, якія ўключаюць пытанні патрыятычнага выхавання грамадзян Беларусі.

VII. Механізм рэалізацыі канцэпцыі развіцця музея. Кіраўніцтва працай музея.

Дзейнасць музея рэалізуецца праз савет музея.

Ажыццяўленне мэтанакіраванага сістэматычнага педагагічнага кіраўніцтва - найважнейшая ўмова павышэння дзейснасці музея ў вучэбна-выхаваўчым працэсе. Адказным за дзейнасць Савета з'яўляецца кіраўнік школьнага музея. Каардынацыю і кантроль па развіцці і арганізацыі работы музея ажыццяўляюць кіраўнік установы адукацыі, яго намеснік па выхаваўчай рабоце.

Члены савета музея – настаўнікі, бацькі, прадстаўнікі грамадскасці, вучні.

Маецца сектар збору, уліку і захоўвання дакументаў, сектар экскурсій, сектар афармлення экспазіцый і выстаў, культурна-масавай работы.

Мэтавая ўстаноўка савета: выхаванне любові да Радзімы, павагі да людзей, якія жывуць побач, да тых каштоўнасцяў, якія створаны іх рукамі.

Задачы:

  • захаванне і  рацыянальнае выкарыстанне музейнага  фонду; фарміраванне  практычных  навыкаў пошукава-даследчай, фондавай, экспазіцыйнай  і экскурсійнай  дзейнасці  сярод  навучэнцаў;
  • планаванне работы музея, абгрунтаванне асноўных ідэй пастаяннай экспазіцыі, экспанаванне максімальна вялікай колькасці музейных прадметаў (аўтэнтычных экспанатаў);

VIII. Ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі канцэпцыі развіцця музея.

У выніку ажыццяўлення праграмы развіцця музея чакаецца:

адраджэнне сапраўдных духоўных каштоўнасцей беларускага народа праз рэгіянальныя асаблівасці і разнастайнасць культурных традыцый; захаванне і развіццё яго слаўных баявых і працоўных подзвігаў;

аптымізацыя працы па ваенна-патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў у сучасных умовах.

Фарміраванне асобы, развіццё яе творчых здольнасцей павінны абапірацца на этнапедагогіку, фальклор, на сапраўдныя нацыянальныя каштоўнасці, традыцыі і звычаі.

Запавет продкаў – гэта тое, што засталося нам, нашчадкам, ад шматлікіх пакаленняў беларусаў, якія жылі на гэтай зямлі за шмат гадоў да нас, і тое, што мы павінны будзем захаваць і перадаць нашым нашчадкам. У гэтым вялікая роля належыць музею, які адлюстроўвае значэнне непарыўнасці сувязі пакаленняў, выхоўвае пачуццё адказнасці за далейшы лёс нацыянальнай культуры.

свернуть

План работы музея на 2024/2025 навучальны год

развернуть

ПЛАН РАБОТЫ

школьнага гісторыка-краязнаўчага музея на 2024/2025 н.г.

Змест работы

Дата

Адказны

І. Арганізацыйная дзейнасць

1

«Аналіз работы музея за 2023/2024 і задачы на 2024/2025 навучальны год» (абмеркаванне на педагагічным савеце)

31.08

Каўрэй І.К

2

Планаванне работы на 2024/2025 навучальны год

31.08

Савет музея

3

Арганізацыя работы Савета музея:

- размеркаванне заданняў па  сектарах

- стварэнне экспедыцыйных атрадаў

02.09

Пазднякоў І.І.

Лявонава Д.,11кл.

4

Арганізацыя вучобы экскурсаводаў

Фарміраванне лектарскай групы

Да 10.09

Каўрэй І.К.

Прышчыц В., 9 кл

5

Арганізацыя экспедыцый, пошукава-даследчай работы па папаўненню фондаў музея

На працягу года

Каўрэй І.К.

Курачкін Я.,8 кл.

6

Агранізацыя і правядзенне  тыдня турызму і краязнаўства

15-20 мая

Каўрэй І.К.

Архіпава К.В.

7

Наладжванне супрацоўніцтва з музеямі раёна з мэтай удасканалення вопыту работы,  абмену экспанатамі і метадычнымі матэрыяламі.

На працягу года

Пазднякоў І.І.

Каўрэй І.К.

8

Супрацоўніцтва з грамадскімі аб’яднаннямі, ветэранскімі арганізацыямі

На працягу года

Каўрэй І.К.

Міхалькевіч Л.І.

Раздзел ІІ. Экспазіцыйная работа

9

Працягваць афармленне экспазіцый:

 «Народная культура Старадарожчыны»

 «Быт сялянскай вёскі»

 «Старадарожчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны»

«Раслінны і жывёльны свет нашага краю»

На працягу года

Каўрэй І.К.

Пяхота А., 10 кл.

Маршалюк Н.,5кл.

10

Працягваць работу па дапаўненні  раённага праекта «Знакамітыя выпускнікі»

Пастаянна

Каўрэй І.К.

Непачаловіч В., 11 кл.

11

Стварэнне зменных экспазіцый:

- Мая малая радзіма

- Да Дня нараджэння Героя Савецкага  Саюза І.Б.Непачаловіча

- Афганістан – наш боль

- Ветэраны педагагічнай працы

 

Снежань

 

Студзень

Люты

Люты

 

Каўрэй І.К.

Савет музея

12

Афармленне часовых выстаў да юбілейных дат, дзяржаўных святаў:

- Паставіцкай школе – 115 гадоў

- Яны вучыліся ў Паставіцкай школе

- Выпускнікі нашай школы служаць Радзіме

- Сямейны архіў (выстава да Дня сям’і)

 

 

08.12.2023

02.02.2024

23.02.2024

 

Май

 

Каўрэй І.К.

Аліева К.М.

Доўнар А., 7 кл.

Раздзел ІІІ. Фондавая работа

13

Апрацоўка новых экспанатаў: апісанне, рэгістрацыя ў інвентарнай кнізе

Па меры паступлення

Каўрэй І.К.

Лявонава Д.,11 кл

14

Дапаўненне электроннага каталогу музейнага фонду

На працягу года

Каўрэй І.К.

 

15

Дапаўненне праекта «Інтэрактыўны музей»

Да 20.05.2025

Архіпава К.В.

 

16

Стварэнне QR кодаў на музейных прадметах

На працягу года

Каўрэй І.К.

Курачкін Я., 8 кл.

Раздзел  ІV. Экскурсійная

17

Экскурсія для бацькоў і прадстаўнікоў грамадскасці

01.09.2024

Каўрэй І.К.

18

Экскурсія для выпускнікоў школы

03.02.2025

Каўрэй І.К.

Патачыц Л.,10 кл.

19

Правядзенне экскурсій для вучняў 1-11 класаў

На працягу года

Класныя кіраўнікі

Патачыц Л.,10 кл.

20

Правядзенне  экскурсій для: вучняў школ раёна, бацькоў, настаўнікаў, грамадскасці

Па запытах

Каўрэй І.К.

Біркіна А.,10 кл.

21

Выкарыстанне экскурсійных магчымасцяў музея ў адукацыйным працэсе настаўнікамі-прадметнікамі, класнымі кіраўнікамі (па асобным плане)

На  працягу года

Каўрэй І.К.

Настаўнікі – прадметнікі

22

Гутаркі, экскурсіі па тэматычнай выставе  «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (па асобным плане)

На  працягу года

 

Пазднякоў І.І.

Каўрэй І.К.

 

Раздзел  V. Культурна-асветніцкая

23

Падбор  музейных экспанатаў да ўрока ведаў: «У гістарычнай памяці сіла і адзінства беларускага народа»

01.09.2024

 

Каўрэй І.К.

24

Экскурсія «Паэты-землякі» (да  ΧΧΧ Дня беларускай пісьменнасці  ў г. Гарадок Віцебскай вобласці)

03.09.2024

Дражына А.Р.

Дабравольскі Р.,

 9 кл.

25

Удзел актыву музея ў правядзенні мерапрыемстваў «ШАГ»

На  працягу год

Патачыц Л.,10 кл.

26

Удзел у правядзенні адзіных урокаў:

 - Да Дня народнага адзінства

- Аб чым звоняць званы Хатыні

 - Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

- Лёс маёй сям’і ў гісторыі маёй краіны

 

17.09.2024

22.03.2025

02.04.2025

15.05.2025

Лектарская група

Непачаловіч В., 11 кл.

27

Удзел у мерапрыемствах «Вахты Памяці» (па асобнаму плану)

02.05.2025 – 10.05.2025

Савет музея

 

28

Удзел у мерапрыемствах Дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў «Афганістан у лёсах землякоў»:

- Выпуск інфармацыйнага лістка

- Абнаўленне стэнда ў музеі

10.02-20.02.

2025

Пазднякоў І.І.

Каўрэй І.К.

Курачкін У.,11 кл.

 

 

29

Музейныя ўрокі да памятных дат:

105 – годдзе ўтварэння БССР.

- 80- годдзе вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

- Дзень абаронцы Айчыны.

- 30 - годдзе прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

- 9 мая – Дзень перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Снежань

На  працягу года

23 лютага

15 сакавіка

Май

Пазднякоў І.І.

Архіпава К.В.

Каўрэй І.К.

 

 

30

Інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці музея: размяшчэнне інфармацыі аб асноўных мерапрыемствах, конкурсах, праектах на інфармацыйных стэндах, сайце установы адуацыі

На  працягу года

Каўрэй І.К.

 

31

Стварэнне і абнаўленне сайта музея

(па асобным плане)

На  працягу года

Архіпава К.В.

 

32

Удзел у раённых даследчых конкурсах да 500-годдзя города Старыя Дорогі і 100-годдзя ўтварэння Старадарожскага раёна

Лістапад

2024 –

ліпень 2025

Каўрэй І.К.

Александрова Н., 10 кл.

34

Сустрэча ў музеі  з воінамі-інтэрнацыяналістамі: «Доўг і памяць»

11.02.2024

Пазднякоў І.І.

Каўрэй І.К.

35

Дыялог пакаленняў. Прафарыентацыйныя сустрэчы ў музеі з ветэранамі працы

На  працягу года

Пазднякоў І.І.

Каўрэй І.К.

36

Акцыя «Абеліск», сумесна з БРСМ.  Добраўпарадкаванне брацкай магілы воінаў РККА і партызан, загінуўшых у 1941-44 гадах і помніка загінуўшым землякам

Верасень

Люты

Сакавік

Май

Каўрэй І.К.

Міхапькевіч Л.І.

37

Дыялог пакаленняў. Святы народнага календара ў школьным музеі:

- «Паставіцкі восеньскі кірмаш»

- «Каляда ідзе – адчыяй вароты»

- «Масленіца»

Лістапад

Студзень

Красавік

Зубрыцкі Р., 9 кл.

Зінкевіч К., 7 кл.

38

Стварэнне музычнай групы «шумавых інструментаў» для інсцэніроўкі музейных свят (па асобным плане)

На  працягу года

Кур’яновіч Т.Р.

39

Конкурс на лепшую паштоўку да свята працы і Дня Перамогі

Красавік-Май

Каўрэй І.К

Аліеў К., 6 кл.

40

Конкурс фотаздымкаў аб родным краі «Малая радзіма з вялікай душой»

Май

Півавар А. ,8 кл.

Раздзел  VІ. Пошукавая -даследчая дзейнасць

41

Састаўленне, зацвярджэнне і карэкціроўка пошукавых краязнаўчых заданняў

Верасень

Савет музея

Лявонава Д.,

 11 кл.

42

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі:

Удзел у мерапрыемствах праекта «Кнігу Памяці напішам разам» па пошуку звестак пра землякоз і родных -  удзельніках Вялікай Айчыннай вайны на сайтах «Памяць народа», «Партызаны Беларусі»

На  працягу года

Савет музея

Лукашэнка Н.,

7 кл.

43

Правядзенне краязнаўчых экспедыцый па збору фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу:

- Экспедыцыя «Мае славутыя землякі»

- Экспедыцыя «Гісторыя школы»

Верасень-лістапад

Снежань-люты

Каўрэй І.К.

Пошукавы сектар

 

44

Удзел у Рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Их подвиг в памяти потомков сохраним» 

 

Лістапад  2024 г.

Александрова Н.,

10 кл.

45

Удзел у Рэспубліканскім конкурсе юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі   

Красавік 2025 г.

Патачыц Л.,10 кл.

46

Правядзенне вынікаў Акцыі «Знаходка года» 

18.05.2025

Кур’яновіч Т.В.

Цыцэня А., 5 кл.

Раздзел  VІІ.  Метадычная работа

47

Афармленне дакументацыі згодна з метадычнымі рэкамендацыямі

08.09

Каўрэй І.К.

 

48

Вучоба актыву: «Аб структуры самакіравання гісторыка – краязнаўчага музея»

04.09

Кіраўнік музея

Патацыц В, 8 кл.

49

Складанне памятак экскурсавода, рэкамендацый для актыву аб музейнай дзейнасці

верасень

Каўрэй І.К.

Курачкія Я.,7 кл.

50

Распрацоўка тэматычных экскурсій і мерапрыемстваў.

Дапаўненне аглядных і тэматычных экскурсій новымі звесткамі, вынікамі даследаванняў

На працягу года

Каўрэй І.К.

 

51

Падбор экспанатаў і матэрыялаў музея для  работы гурткоў і факультатываў,  даследчай  дзейнасці вучняў пры падрыхтоўцы да навукова-практычных канферэнцый, выкананні творчых прац

На  працягу года

Каўрэй І.К.

Кіраўнікі гурткоў

52

Аказанне дапамогі класным кіраўнікам у правядзенні ўрокаў мужнасці  «Мы не забудзем подзвіг твой»

Май

Каўрэй І.К.

 

53

Падрыхтоўка інфармацыі для абнаўленне рэспубліканскага банка дадзеных музеяў устаноў адукацыі

02.02.2025

15.06.2025

Каўрэй І.К.

 

         

 

Загадчык музея                                                             І.К. Каўрэй

 

УЗГОДНЕНА

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце                            І.І. Пазднякоў

свернуть

Метадычныя матэрыялы

развернуть

ГЕРОЕВ ВСПОМНИМ ИМЕНА Загрузить

Інфармацыйная даведка "МАЯ  МАЛАЯ  РАДЗІМА" Загрузіць

ЭКСКУРСИОННЫЙ МАРШРУТ «ПОБЫВАЙТЕ В СТАРЫХ ДОРОГАХ» Загрузить 

Святочная праграма для вучняў 5-6 класаў “Ідзе вясна, спяшаецца…” Загрузіць

свернуть

ГУМАНІТАРНЫ ПРАЕКТ «Адраджэнне народных традыцый»

развернуть

ГУМАНИТАРНЫЙ ПРОЕКТ «Возрождение народных традиций»

HUMANITARIAN PROJECT «Revival of folk traditions»

Визитка/Booklet Загрузить/Download

Краткая информация/Brief information Загрузить/Download 

Проект/Project Загрузить/Download

 

свернуть

Геноцид белорусского народа в годы Великой Отечественной войны

развернуть

1. Фрагмент экспозиции «Великая Отечественная война». Музей

Экспозиция «Память и боль белорусского народа» (фрагмент экспозиции «Великая Отечественная война» музея «История деревни Пастовичи» ГУО «Пастовичская средняя школа»): стенд «Память и боль белорусской земли», литература («Памяць Старадарожскага раёна», «Память Беларуси. 1941-1945 гг., «Хатынь», «Трастянец», «Алесь Адамович. Хатынская аповесць», «Великая Отечественная война советского народа» и другие книги), диарама с фотографиями жертв геноцида, списки жертв геноцида жителей д. Пастовичи в 1941-1943 гг., информация о несовершеннолетних узниках нацизма.

 

 

 

Стенд «Память и боль белорусской земли» (фрагмент экспозиции «Память и боль белорусского народа» музея «История деревни Пастовичи» ГУО «Пастовичская средняя школа»): Закон Республики Беларусь «О геноциде белорусского народа», карта концентрационных лагерей на территории Беларуси в 1941-1944 гг., карта сожжённых деревень Стародорожского района немецко-фашистскими захватчиками в годы Великой Отечественной войны, информация о МК «Хатынь», «Тростенец», «Детям – жертвам войны».

 

 

Списки жертв геноцида жителей д. Пастовичи в 1941-1943 гг. (фрагмент экспозиции «Память и боль белорусского народа» музея «История деревни Пастовичи» ГУО «Пастовичская средняя школа»)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Диарама с фотографиями жертв геноцида, расстрелянных в 1941-1943 гг. мирных жителей д. Пастовичи (фрагмент экспозиции «Память и боль белорусского народа» музея «История деревни Пастовичи» ГУО «Пастовичская средняя школа»)

Несовершеннолетние узники нацизма (фрагмент экспозиции «Память и боль белорусского народа» музея «История деревни Пастовичи» ГУО «Пастовичская средняя школа»)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Стенд «Память и боль белорусской земли» (2-й этаж школы): информация о возбуждении Генеральной прокуратурой Республики Беларусь уголовного дела по факту геноцида белорусского народа, карта сожжённых деревень Минской области немецко-фашистскими захватчиками в годы Великой Отечественной войны, карта сожжённых деревень Стародорожского района немецко-фашистскими захватчиками в годы Великой Отечественной войны, список сожжённых деревень Стародорожского района немецко-фашистскими захватчиками в годы Великой Отечественной войны, фотографии узников концентрационного лагеря и суда над преступниками, совершавшими геноцид белорусского народа.

Никонович Анна Николаевна, бывший несовершеннолетний узник нацизма (фотография 2011 года, экспонат экспозиции «Память и боль белорусского народа» музея «История деревни Пастовичи» ГУО «Пастовичская средняя школа»)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дмитрук (Тара) Екатерина Фоминична. Угнана в Германию в 15-летнем возрасте в 1943 году (фотография с пропуска на завод, 1945 год, фотокопия, экспонат экспозиции «Память и боль белорусского народа» музея «История деревни Пастовичи» ГУО «Пастовичская средняя школа»)

Удостоверение несовершеннолетнего узника нацизма Никонович Анны Николаевны (фотокопия, экспонат экспозиции «Память и боль белорусского народа» музея «История деревни Пастовичи» ГУО «Пастовичская средняя школа»)

 

 

 

свернуть

Завочныя экскурсіі ў музеі ўстаноў адукацыі Старадарожскага раёна

развернуть

ГУО «Кривоносовская средняя школа имени Героя Советского Союза Р.Н.Мачульского» 1 ролик

https://disk.yandex.ru/i/tjHICHh1lE0Geg

 

ГУО «Кривоносовская средняя школа имени Героя Советского Союза Р.Н.Мачульского» 2 ролик

https://disk.yandex.ru/d/gC0ZW6kDEabRww

 

ГУО «Пасекская средняя школа Стародорожского района»

https://disk.yandex.ru/i/SVRdwinA5Md9XQ

 

ГУО «Языльская средняя школа имени Героя Советского Союза Г.А.Половчени»

https://cloud.mail.ru/public/h8Bk/Exaq2x43J

 

ГУО «Горковская средняя школа Стародорожского района» 1 ролик

https://drive.google.com/file/d/10L4iQwaCkwtpuY70sbez2TUnG-RpV1C9/view?usp=share_link

ГУО «Горковская средняя школа Стародорожского района» 2 ролик

https://drive.google.com/file/d/13_dyFZ6FtPjdwOmRqmJ9yw_COWHZAIcc/view?usp=share_link

ГУО «Залужская средняя школа Стародорожского района»

https://youtu.be/Ybe_U952BR8

ГУО «Средняя школа №1 г.Старые Дороги имени Героя Советского Союза Ф.Ф.Куликова»

https://youtu.be/vAqQDVHDaLQ

 

свернуть

Віртуальная экскурсія “Зазірніце ў наш музей”

развернуть

ГУО «Пастовичская средняя школа»

https://cloud.mail.ru/stock/b4tQ8wN9GiZpR6HXPTsitwM2

свернуть
31 октября, четверг

Творчая майстэрня ў школьным музеі

подробнее...
30 октября, среда

Экскурсія ў горад Старыя Дарогі і Старадарожскі гісторыка-этнаграфічны музей

подробнее...
5 октября, суббота

Гульня “Падарожжа па родным краі”

подробнее...
1 октября, вторник

Праца экспазіцыйнага сектара музея

подробнее...
7 сентября, суббота

Савет музея

подробнее...
29 июня, суббота

Падарунак школьнаму музею ад пошукавага атрада “РЭЙД” горада Гагарын Смаленскай вобласці

подробнее...
28 июня, пятница

Экспазіцыя краязнаўчага музея ДУА “Паставіцкая сярэдняя школа” у час святкавання 500-годдзя горада Старыя Дарогі і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

подробнее...
25 мая, суббота

Турыстычны паход на раку Арыжню

подробнее...
24 мая, пятница

Экскурсія ў музей гісторыі вёскі Паставічы

подробнее...
8 мая, среда

Урачысты мітынг, прысвечаны Дню Перамогі

подробнее...
22 марта, пятница

Наведванне выставы “Памяць і боль беларускай зямлі”

подробнее...
15 марта, пятница

Свята народнага календара «Масленка»

подробнее...
15 марта, пятница

Майстар-клас «Беларуская лялька»

подробнее...
12 марта, вторник

Кіраўніцтва Выдавецкага дома «Педагагічная прэса» ў школьным музеі

подробнее...
5 марта, вторник

Экскурсія ў мемарыяльны комплекс «Хатынь»

подробнее...
22 февраля, четверг

Аглядная экскурсія ў школьны музей у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ «Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны»

подробнее...
13 февраля, вторник

Урок мужнасці, прысвечаны 35-годдзю з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана і Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

подробнее...
3 февраля, суббота

Экскурсіі для выпускнікоў школы

подробнее...
2 февраля, пятница

Прадстаўнікі Старадарожскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» наведалі школьны музей

подробнее...
13 января, суббота

«Каляда прыйшла, адчыняй вароты»

подробнее...
16 декабря, суббота

Музейны ўрок ”Да 105-годдзя ўтварэння БССР”

подробнее...
8 декабря, пятница

Выстава “Паставіцкай школе – 115“

подробнее...
2 декабря, суббота

Гульня-квест «Таямніцы нашага музея»

подробнее...
25 ноября, суббота

Госці з Языля наведалі наш музей

подробнее...
23 ноября, четверг

Тэматычная экскурсія “Мы ганарымся вамі, землякі!”.

подробнее...
22 ноября, среда

Віншуем пераможцу абласнога конкурса!

подробнее...
18 ноября, суббота

Тэматычная інтэрактыўная экскурсія «Прылады працы нашых продкаў»

подробнее...
7 октября, суббота

Вусны часопіс “Гераічныя старонкі нашай гісторыі”

подробнее...
30 декабря, суббота

“Калейдаскоп традыцый нашай школы”

подробнее...
28 сентября, четверг

Сустрэча ў музеі з ветэранам педагагічнай працы

подробнее...
16 сентября, суббота

Музейны ўрок “Мы разам – Беларусь!”. Конкурс плакатаў, прысвечаны Дню народнага адзінства – 17 верасня

подробнее...
9 сентября, суббота

Выстава “Памяць і боль беларускай зямлі”.

подробнее...
19 мая, пятница

Аб выніках конкурсаў

подробнее...
7 апреля, пятница

Праца экспазіцыйнага сектара музея

подробнее...
17 марта, пятница

Інтэрактыўная экскурсія для малодшых школьнікаў “Старажытны посуд”.

подробнее...
11 марта, суббота

Кірмашовыя забавы

подробнее...
3 марта, пятница

ПАСТАВІЦКІ ВЕСНАВЫ КІРМАШ

подробнее...
7 февраля, вторник

Встреча в музее с воинами-интернационалистами

подробнее...
4 февраля, суббота

Выпускники Пастовичской школы посетили школьный музей

подробнее...
27 января, пятница

Вахта Памяці

подробнее...
27 января, пятница

Уроки в музее

подробнее...
17 января, вторник

Праца фондавага сектара музея

подробнее...
29 декабря, четверг

Таямніцы беларускага лесу

подробнее...
2 декабря, пятница

Літаратурная гадзіна ў школьным музеі

подробнее...
25 ноября, пятница

Традыцыйныя заняткі нашых продкаў

подробнее...
29 октября, суббота

Ярмарка в музее

подробнее...
11 октября, вторник

Экскурсія для першакласнікаў. Як жылі нашы продкі?

подробнее...
28 сентября, среда

Гости в музее

подробнее...
1 сентября, четверг

Урок в музее для учащихся и их родителей

подробнее...

Выставка на Кургане славы

подробнее...

Дошколятам о знаменитых земляках.

подробнее...

Урок мужества в летнем оздоровительном лагере "Дружба"

подробнее...

Поход на курганный могильник 10-13 века.

подробнее...

Митинг-реквием, посвящённый 81-й годовщине со дня начала Великой Отечественной войны и Дню всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа 22.06.2022

подробнее...

Традиции и обычаи празднования Троицы (Сёмухи) 28.05.2022

подробнее...

"Эхо войны". Экспонаты школьного музея на районной выставке, посвящённой Дню Победы 09.05.2022

подробнее...

УРОК ПАМЯТИ 05.05.2022

подробнее...

Традиции и обычаи празднования Пасхи 30.04.2022

подробнее...

УРОК ПАМЯТИ 28.04.2022

подробнее...

В школьном музее появились новые экспонаты 09.04.2022

подробнее...

Работа актива школьного музея 05.02.2022

подробнее...

Декада «100 лет со дня рождения И. Б. Непочеловича, Героя Советского Союза»

подробнее...

Выставка к 100-летию со дня рождения Героя Советского Союза И. Б. Непочеловича 15.01.2022

подробнее...

Неделя музеев «Память народа в надёжных руках молодых» с 18 по 23 октября 2021 г.

подробнее...

«Мама и Родина – слова неделимые!» 15.10.2021

подробнее...

Экскурсия в музее о женщинах – ветеранах труда 14.10.2021

подробнее...

«Патриотизм как основная ценность, соединяющая прошлое, настоящее и будущее» 05.10.2021

подробнее...

Экскурсия в школьный музей для воспитанников детского сада 04.10.2021

подробнее...

Учёба юных экскурсоводов в школьном музее 02.10.2021

подробнее...

Победа в областном конкурсе этнографических музеев

подробнее...

Экскурсия для гостей нашей школы

подробнее...

Экскурсия в школьный музей «Красная книга. Животные и растения Стародорожчины»

подробнее...

Народно-обрядовый праздник "Масленка гадавая, госцейка дарагая"

подробнее...

«Красная книга Стародорожчины»

подробнее...

Внеклассное мероприятие в школьном музее по теме «Наш край в годы Великой Отечественной войны»

подробнее...

Выставка "Сделано в СССР"

подробнее...

Довнар Вероника, Кухмар Виктория - лауреаты областного этапа республиканского конкурса «Падарожжа па малой Радзіме»

подробнее...

Праздничная программа в музее "Идёт весна, торопится..."

подробнее...

Экскурсия для учителей района

подробнее...

Экскурсия "Загляните к нам в музей"

подробнее...

Медалисты Пастовичской средней школы

подробнее...
поделиться в: